8 Февраля 2019
Пасвячэнне ў чытачы


7 і 8 лютага ў раённую дзіцячаю бібліятэку былі запрошаны першакласнікі СШ №3 на свята “Пасвячэнне ў чытачы”. Толькі ў кніжным горадзе здарылася бяда: знікла чароўная кніга, а гэта значыць, што казкі больш ніколі не завітаюць у госці да рабят. Казачныя жыхары ў роспачы, знайсці злачынцаў і вярнуць Ахоўніку кніг  каштоўнасць бяруцца Папялушка і Карлсан. І якія толькі прыгоды не здараюцца з героямі! Нават калі ўжо асобы зладзеяў устаноўлены, кнігу забраць не атрымоўваецца: Ліса Аліса і кот Базіліо не збіраюцца здавацца, а Снежная каралева і навогул зачаравала ўваход у свой палац. Ды толькі нягледзячы на ўсе перашкоды, дабро перамагло над злом: кніга “вярнулася” на сваё месца, а першакласнікі, нарэшце, сталі паўнапраўнымі чытачамі бібліятэкі.

Пасвячэнне ў чытачы.jpg
Пасвячэнне ў чытачы.jpg
Пасвячэнне ў чытачы.jpg
Пасвячэнне ў чытачы.jpg
Пасвячэнне ў чытачы.jpg

Возврат к списку