6 Июля 2018
Пераможцы агляду-конкурсу


  • Версия для слабовидящих
  • Па выніках раённага агляду-конкурсу па азеляненні і добраўпарадкаванні тэрыторый прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый усіх форм уласнасці, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, раённая дзіцячая бібліятэка стала адным з пераможцаў. Штогод тэрыторыю дзіцячай установы ўпрыгожваюць незвычайныя казачныя кампазіцыі, дапоўненныя шматколернай вясёлкай кветак, што прыносіць радасць не толькі маленькім чытачам, але і жыхарам горада. Тэрыторыя бібліятэкі лічыцца адной з самых прывабных і добраўпарадкаванных у горадзе. Таму, дыплом раённага выканаўчага камітэта і каштоўны падарунак – заслужаная ўзнагарода за добрую працу работнікам бібліятэкі.
    пераможцы.jpg

    Возврат к списку