З мэтай папулярызацыя творчасці Васіля Праскурава Ганцавіцкая цэнтральная раённая бібліятэка, раённая газета “Савецкае Палессе” і раённае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” арганізавалі літаратурны конкурс “Майстар слова – Васіль Праскураў”, прысвечаны юбілейнаму дню нараджэння журналіста і пісьменніка.
На конкурс даслана 17 работ. Удзельнікі, якія першымі выканалі заданне і правільна адказалі на ўсе пытанні і сталі пераможцамі.
Таксама, журы вырашыла ўзнагародзіць трох удзельнікаў, якія далі правільныя адказы, але даслаў свае работы не ў ліку першых.
Дыпломам і падарункам узнагароджаны:
Дыплом I ступені - Бельская Алена Лявонцьеўна, горад Жабінка і Свірыд Аляксандр Уладзіміравіч, горад Ганцавічы;
Дыплом II ступені - Трафімчык Людміла Іванаўна, горад Ганцавічы;
Дыплом III ступені - Бруй Ірына Іванаўна, горад Ганцавічы.
Падзячным лістом і падарункам узнагарожаны:
Ніна Сцяпанаўна Рабцэвіч, вёска Хатынічы;
Ганна Васючэнка, вучаніца 9 класа, горад Мінск;
Левіна Аліна Ігараўна, горад Мінск.
ДЗЯКУЙ УСІМ, ХТО ПРЫНЯЎ УДЗЕЛ У КОНКУРСЕ.
ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ!

