29 Января 2020
Прафесія - бібліятэкар


25 студзеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прайшла экскурсія для вучняў 8 класа СШ №1. Падлеткі пазнаёміліся з бібліятэкай, выставай кніг “80 старонак гісторыі Ганцаўшчыны”, прысвечанай 80-годдзю Ганцавіцкага раёна, літаратурна-краязнаўчым цэнтрам “Ганцаўшчына літаратурная”. Далей рабят запрасілі на ўрок прафарыентацыі “Прафесія - бібліятэкар”, пад час якога яны даведаліся аб бібліятэчнай прафесіі, пазнаёміліся з навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць гэтую спецыяльнасць, цікавымі фактамі жыцця бібліятэк, паудзельнічалі ў віктарыне.
Прафесія - бібліятэкар.jpg
Прафесія - бібліятэкар.jpg
Прафесія - бібліятэкар.jpg



Возврат к списку