5 Января 2021
Прома-акцыя “Будзь першым”
У снежні ў раённай дзіцячай бібліятэцы была аб`яўлена прома-акцыя для першых чытачоў “Будзь першым”. Пад час забаўляльнай праграмы на плошчы горада “У гасцях у Ёлкі”, казачныя героі актыўна запрашалі юных гаражан завітаць у дзіцячую бібліятэку па кнігу ці часопіс і атрымаць сюрпрыз.
Шмат кнігалюбаў наведала ўстанову ў дзень правядзення акцыі. Першымі былі Арэхва Яна, Чабатарэнка Марына, Цэлых Марыя, Кісялевіч Паліна з малодшай сястрой Аляксандрай – яны атрымалі прызы, усе астатнія - салодкі пачастунак.

