17 Июня 2020
Роднае, шчымлівае
Лепшыя творы сучаснай беларускай літаратуры. Кнігу прозы Анатоля Крэйдзіча склалі дакументальна-мастацкая аповесць пра вядомага беларускага мастака Янку Рамановіча, які жыве ў в. Моталь Іванаўскага раёна і прымае актыўны ўдзел у выставах у дзясятках краін свету, а таксама нарысы пра вядомых і адметных людзей Брэстчыны, літаратурныя роздумы пра рэчаіснасць у аўтарскім праекце «150 пісьменніцкіх радкоў», філасофскія і жартоўныя мініяцюры…
Усе творы — ад аповесці да мініяцюр — публікаваліся ў літаратурных часопісах і штотыднёвіку «ЛіМ».
Кніга чакае вас па адрасу:
г.Ганцавічы, вул. Кастрычніцкая,5.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава.
