3 Декабря 2018
Роля бібліятэкі ў сучасным сацыяльна-культурным працэсе

  • Версия для слабовидящих
  • 30 лістапада ў ДУК “Ганцавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” адбыўся семінар “Роля бібліятэкі ў сучасным сацыяльна-культурным працэсе”, удзельнікамі якога сталі бібліятэчныя работнікі не толькі нашага раёна, але і суседніх - Лунінецкага і Ляхавіцкага.
    Тэарэтычная частка семінара адбылася ў раённай дзіцячай бібліятэцы, дзе вялася гаворка пра шматлікія бібліятэчныя праекты, рэалізуемыя на Ганцаўшчыне, дзейнасць аматарскіх аб’яднанняў, а таксама было падрыхтавана выступленне ўзорнага лялечнага тэатра “Усмешка”. Затым удзельнікі семінара адправіліся ў Кукаўскую сельскую бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя музычнага рэтра-салона “Мелодыя душы”. Пазней – наведаліся ў Агарэвіцкую сельскую бібліятэку, дзе здзейснілі экскурсію па пакою рэдкай кнігі “Кніга і час” і пазнаёміліся з цікавымі выданнямі, прадстаўленымі на паліцах. Тут жа адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской…”, выдадзенага аддзелам бібліятэчнага маркетынгу. У бібліятэчнай зале, акрамя ўдзельнікаў семінара, сабраліся землякі, каб падзяліцца ўспамінамі пра людзей працы, якія занялі дастойнае месца на старонках гэтага выдання: Міхаіла Кунцэвіча, былога старшыню калгаса імя С.М.Кірава і Віктара Ціхановіча, брыгадзіра гэтага ж калгаса, жыхара вёскі Красынічы Міхаіла Смоліча, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны. 
    Знаёмства з гісторыка-краязнаўчым цэнтрам ЦРБ імя, В.Праскурава.JPG
     Экскурсія па раённай дзіцячай бібліятэцы.JPG
    Экскурсія па раённай дзіцячай бібліятэцы.JPG
    Тэарэтычная частка семінара ў РДБ.JPG
    Тэарэтычная частка семінара ў РДБ.JPG
    Выступленне ўзорнага лялечнага тэатра "Усмешка".JPG
    Адкрыццё рэтра-салона "Мелодыя душы" у Кукаўскай сельскай бібліятэцы.JPG
    Музычны рэтра-салон "Мелодыя душы" Ў Кукаўскай сельскай бібліятэцы.JPG
    Музычны рэтра-салон "Мелодыя душы" у Кукаўскай сельскай бібліятэцы.JPG
    Прэзентацыя музычнага рэтра-салона "Мелодыя душы" у Кукаўскай сельскай бібліятэцы.JPG
    Знаёмства з Агарэвіцкай сельскай бібліятэкай.JPG
    Наведванне пакоя рэдкай кнігі "Кніга і час" у Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы.JPG
    Наведванне пакоя рэдкай кнігі "Кніга і час" у Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы.JPG
    Прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка "Вартыя памяці людской" у Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы.JPG

     Пра праект "Вартыя памяці людской! расказвае загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Таццяна Маляўка.JPG

    Возврат к списку