9 Июля 2018
Шчасце – адкрыць душу свету


8 ліпеня ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы ў рамках Года малой радзімы і распрацаванага праекта “Шчасце – адкрыць душу свету” адбылася прэзентацыя творчай выставы і сустрэча з самадзейнай мастачкай Таццянай Коўш. Маладая творца ўзгадала сваё дзяцінства, калі яна ўпершыню ўзяла ў рукі пэндзля, пра гісторыю напісання карцін, свае першыя перамогі ў раённых конкурсах і Міжнароднай алімпіядзе мастацтваў “Куршынале 2018”. Удзельнікі мерапрыемства не шкадавалі добрых слоў і пажаданняў аўтару карцін, у якой творчае жыццё яшчэ напачатку. Госця сустрэчы з г.Краснаярска, Марына Танкаль, годна ацаніла работы пачынаючай мастачкі і, як мастак са стажам, дала Таццяне некалькі добрых рэкамендацый і пажаданняў, якія павінны дапамагчы ёй удасканаліць сваё майстэрства. Выступалі са словамі добрых пажаданняў родныя Таццяны, землякі. А яшчэ ў гэты дзень гучалі песні на словы літаратараў-землякоў Міхася Рудкоўскага, Віктара Гардзея і Аляксея Галаскока. У бібліятэцы адбылося сапраўднае свята творчасці, на якім праслаўляўся талент роднай зямлі, свята, дзе вітала атмасфера святла, радасці і прыгажосці.
20180708_163810.jpg
агарэвічы.jpg
агарэвічы.jpg

Возврат к списку