7 сентября 2023
Славім хлеб і святло нашых дзён
Да дня абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі, які адбудзецца 9 верасня ў г. Ганцавічы, цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава падрыхтавала выставачную экспазіцыю “Славім хлеб і святло нашых дзён”, дзе прадстаўлены разнастайныя летапісы і фотаматэрыялы калгасаў раёна. З выставай жыхары і госці горада могуць пазнаёміцца ў час правядзення свята, якая будзе размешчана каля будынка бібліятэкі.