24 Июня 2020
Слодыч і атрута


Лепшыя творы сучаснай беларускай літаратуры!  

Адным з самых яркіх твораў Зінаіды Дудзюк з'яўляецца раман «Слодыч і атрута». У ім раскрываецца адна з драматычных старонак у жыцці беларускага народа на прыкладзе гісторыі адной заходнебеларускай сям’і, нашых з вамі землякоў, на долю якіх выпалі шматлікія сацыяльныя катаклізмы: бежанства пасля пачатку Першай сусветнай вайны, грамадзянская вайна, польскі рэжым, прыход Саветаў, Другая сусветная вайна, нямецкая акупацыя, рэпрэсіі. 
Гэтая кніга - пра жыццё, пра чалавечыя лёсы і, канешне, пра вялікае каханне і нянавісць, пранесёныя праз жыццёвыя нягоды і варункі лёсу; пра сілу духу чалавечага, здатнага апярэдзіць час і прастор. 
Кніга заснавана на рэальных успамінах, асабістай перапісцы і нават па матэрыялах савецкага КДБ. Прататыпамі герояў з'яўляюцца рэальныя людзі з няпростымі лёсамі.

Атрымаць кнігу ў часовае карыстанне Вы можаце ў:

цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф.Праскурава;
гарадской бібліятэцы;
Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы;
Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэцы;
Люсінскай сельскай бібліятэцы;
Малькавіцкай бібліятэцы-музеі;
Хатыніцкай сельскай бібліятэцы;
Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы;
Кукаўскай сельскай бібліятэцы;
Будчанскай інтэграванай сельскай бібліятэцы.

Слодыч і атрута.jpg

Возврат к списку