16 Августа 2019
Ствараю ад сэрца і душы


“Ствараю ад сэрца і душы” – пад такой назвай 14 жніўня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы адбылася творчая сустрэча з цудоўнай жанчынай, майстрам на ўсе рукі Валянцінай Мікалаеўнай Дзікляевай. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю пазнаёміліся з выставай творчасці, якая на працягу месяца дзейнічала ў бібліятэцы, слухалі аповяд гераіні пра жыццё і творчыя планы. Захапляючым момантам быў майстар-клас, праведзены Валянцінай Мікалаеўнай. Сустрэча прынесла шмат добрых момантаў для кожнага, хто наведаўся на мерапрыемства. І не дзіўна, што пакідалі бібліятэку ўдзельнікі не толькі з прыемнымі ўражаннямі, але і з “птушкай шчасця”, створанай сваімі рукамі, якая абавязкова прынясе дабрабыт у кожны дом.

Ствараю ад сэрца і душы.jpg

Ствараю ад сэрца і душы.jpg



Возврат к списку