9 Октября 2018
Сустрэча ў Люсінскай сельскай бібліятэцы


5 кастрычніка ў Люсінскай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя зборніка "Вартыя памяці людской...". На мерапрыемстве гаворка вялася пра добрасумленнага, чулага чалавека, які ўсё сваё жыццё прысвяціў навучанню дзяцей, настаўніка Ігната Сямёнавіча Занька. Прагучала шмат успамінаў і цёплых слоў ад  родных, былых калег, вучняў  і людзей, у сэрцы якіх жыве памяць пра аднавяскоўца. Фальклорны гурт "Дубравушка"  парадаваў прысутных  добрай  беларускай песняй.
 Вартыя памяці людской.jpg

 Вартыя памяці людской.JPG
Вартыя памяці людской.JPG
Вартыя памяці людской.JPG

Возврат к списку