22 февраля 2024
Жыццё на служэнне людзям
22 лютага ў Чудзінскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча вучняў 8-9 класаў мясцовай школы з Нінай Сергіеня пад назвай "Жыццё на служэнне людзям". Сорак гадоў жыцця Ніна Міхайлаўна аддала працы ў медыцыне, палову з якіх адпрацавала старэйшай медыцынскай сястрой у Чудзінскай участковай бальніцы. Сёння яна - стараста вёскі Чудзін. Жанчына расказала пра сваё дзяцінства і гады студэнства, пажадала школьнікам добра вучыцца і набыць жаданую прафесію, параіла заўсёды быць цярплівымі з людзьмі.
Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага праекта "Як я стаў сабой..."