Версия для слабовидящих 

22 февраля 2024
Сустрэча з Андрэем Арцёменкам


Бібліятэчны праект “Як я стаў сабою” працягваецца. 

У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава госцем мерапрыемства стаў дырэктар мясцовага хлебазавода Андрэй Арцёменка. Навучэнцам аграрнага каледжа Андрэй Віктаравіч даў наказ не баяцца пазнаваць новае, ісці наперад, не шкадаваць сябе, пераадольваць цяжкасці - толькі тады жыццё будзе паспяховым. Без пахвальства мужчына расказаў, якімі якасцямі павінен валодаць кіраўнік, каб з калектыву атрымалася зладжаная каманда. Было шмат пытанняў да героя вечарыны. Будучых павароў цікавіла не толькі асабістае жыццё субяседніка, але  хвалючыся за сваё будучае, яны хацелі даведацца па якіх крытэрыях дырэктар прымае на працу маладых спецыялістаў. Хто ведае, можа іхнія сцежкі перакрыжуюцца?

 Сустрэча з А.Арцёменка.jpg

 Сустрэча з А.Арцёменка.jpg

 Сустрэча з А.Арцёменка.jpg

 Сустрэча з А.Арцёменкам.jpg

У гасцях А.Арцёменка.jpg

 Сустрэча з А. Арцёменкаjpg


Возврат к списку