7 Февраля 2020
Сустрэча з кнігай


 6 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў 1 “Б” СШ № 1 адбылося свята-пасвячэнне ў чытачы . Маленькія госці пажадалі стаць сапраўднымі сябрамі кнігі і з вялікім задавальненнем адправіліся ў займальнае падарожжа па бібліятэцы. Вось толькі на свята завітала і няпрошаная госця – Баба-Яга, якая таксама прагнула чытаць. На прыкладзе казачнай гераіні бібліятэкар прадэманстравала, як запаўняецца чытацкі фармуляр, пазнаёміла з размяшчэннем літаратуры ў кніжным фондзе і з правіламі карыстання кнігай. Затым юныя чытачы накіраваліся ў чытальную залу, дзе “сустрэліся” з вялікай колькасцю энцыклапедый, газет і часопісаў. Завяршылася свята праглядам спектакля лялечнага тэатра “Усмешка”.

новости.jpg
новости.jpg

Возврат к списку