20 мая 2024
Сустрэча з Людмілай Гарэгляд
У раённай дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 9-х класаў СШ № 1 і СШ № 2 з загадчыкам ДУА «Дзіцячы сад № 4 г. Ганцавічы» Людмілай Іванаўнай Гарэгляд. Госця мерапрыемства ўзгадала гады маленства і юнацтва, расказала пра свой выбар прафесіі і асаблівасці працы ва ўстанове дашкольнай адукацыі. Людміла Іванаўна дала карысныя парады падлеткам: як не памыліцца пры выбары прафесіі і навучыцца перадольваць перашкоды, жыць у гармоніі з сабой і акружаючым светам. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава перыядычнага друку з публікацыямі аб працы ўстановы і яе кіраўніку Людміле Гарэгляд. Сустрэча адбылася ў рамках праекта «Як я стаў сабой».