19 Сентября 2018
Сваю я зорку адшукаю...


18 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава прайшла літаратурная сустрэча “Сваю я зорку адшукаю...” з паэткай Нінай Таўтын. Гасцямі мерапрыемства былі наведвальнікі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прыхільнікі творчасці. Паэтка шчыра апавядала пра свой творчы і жыццёвы лёс, чытала вершы. Шмат пытанняў задавалі прысутныя, навокал вітала цёплая, дамашняя атмасфера. Ніна Рыгораўна з удзячнасцю атрымлівала падарункі. Госці вечарыны не шкадавалі добрых слоў і пажаданняў далей радаваць прыхільнікаў паэзіі сваімі вершамі, поўнымі любові да сваёй радзімы і людзей.

Сустрэча з Нінай Таўтын.jpg
Сустрэча з Нінай Таўтын.jpg
Сустрэча з Нінай Таўтын.jpg

Возврат к списку