Версия для слабовидящих 

18 мая 2018
Творчая сустрэча ў бібліятэцы


18 мая адбылася творчая сустрэча бібліятэкараў сістэмы і ўдзельнікаў аматарскага літаратурнага аб’яднання “Ліра”, што дзейнічае пры Баранавіцкім гарадскім Доме культуры – Міхася Маліноўскага і Людмілы Шувалавай, а таксама мясцовага паэта Аляксея Галаскока. Госці вечарыны чыталі вершы, правялі краязнаўчую віктарыну, расказалі пра свой творчы і жыццёвы шлях. Шмат выданняў са сваім аўтографам падарыў ганцавіцкім бібліятэкарам аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі, геаграфіі і літаратуры, Міхась Маліноўскі. Цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава атрымала ад паэткі Людмілы Шувалавай вершаваны зборнік “Жыцця сюрпрыз”. Дырэктар бібліятэкі, Ала Хваль, падзякавала ўсіх за цёплую, душэўную сустрэчу і ўручыла гасцям вечарыны сувеніры, зробленные ганцавіцкімі майстрамі. На добрую памяць аб мерапрыемстве было зроблена агульнае фота.

 Падчас сустрэчы.JPG
 Міхась Маліноўскі.jpg
Людміла Шувалава.JPG
Сувенір на памяць аб сустрэчы.jpg 


Возврат к списку