17 Сентября 2018
Тыдзень рэкламы бібліятэкі 2018


З 9 па 15 верасня, да Тыдня рэкламы бібліятэкі, ва ўсіх бібліятэчных установах Ганцаўшчыны прайшлі Дні адчыненых дзвярэй, шэраг мерапрыемстваў і экскурсіі. 


З 11 па 15 верасня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В. Праскурава прайшоў Тыдзень рэкламы бібліятэк. Для чытачоў бібліятэкары падрыхтавалі выставу-букфэйс “Моладзь і бібліятэка”, вялікай папулярнасцю карысталася выстава-сюрпрыз “Не суди по обложке”. Традыцыйнымі былі экскурсіі па бібліятэцы “Бібліятэка прымае гасцей”, падчас якіх хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся са структурай бібліятэкі, кніжным фондам, з правіламі карыстання бібліятэкай і абыходжання з кнігай, а таксама ўдзельнічалі ў акцыі дублёр-шоу “Я – бібліятэкар”.  Сярод чытачоў правадзілася экспрэс-апытанне “Якія пачуцці вы адчуваеце, калі наведваеце бібліятэку”. Шмат цёплых і добрых  слоў было пакінута ў кнізе водгукаў “За што я люблю бібліятэку”.  


Тыдзень рэкламы бібліятэк.jpg


Тыдзень рэкламы бібліятэк.jpg

Тыдзень рэкламы бібліятэк.jpg Тыдзень рэкламы бібліятэк.jpg














































































14 верасня раённая дзіцячая бібліятэка запрасіла юных чытачоў паўдзельнічаць у акцыі “Чытач за бібліятэчнай кафедрай”. Кожнаму, хто наведаў установу ў гэты дзень, было прапанавана “папрацаваць” бібліятэкарам. Гэтая ідэя прыйшлася да спадобы рабятам, якія з задавальненнем  працавалі з каталогам, адшуквалі патрэбную кнігу ў фондзе і рабілі запіс у фармуляр чытача.
чытач за бібліятэчнай кафедрай.jpgчытач за бібліятэчнай кафедрай.jpg































15 верасня ў ДУА "Люсінскі дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Якуба Коласа" для старшакласнікаў прайшоў урок прафарыентацыі "Удивительный библиотечный мир". Загадчык Люсінскай бібліятэкі, Алена Сяргейчык, расказала пра галоўныя накірункі працы  бібліятэкі, пра  патрэбнасць у сучасны  час гэтай прафесіі і пра тое , што кожны, хто аднойчы стаў бібліятэкарам, будзе адданы бібліятэчнай справе назаўсёды.

У школе .jpg


























12 верасня Агарэвіцкая сельская бібліятэка адчыніла свае дзверы для першакласнікаў на экскурсію “Падарожжа ў кніжнае царства”. Маленькія госці атрымалі першапачатковае ўяўленне пра бібліятэку, дазналіся аб правілах карыстання, паспрабавалі арыентавацца ў ёй. Бібліятэкар пазнаёміла рабят з новымі перыядычнымі выданнямі і мастацкай літаратурай для дзяцей малодшага ўзросту. 
А 14 верасня ў ДУА “Агарэвіцкая сярэдняя школа”  прайшоў урок  для вучняў малодшых классаў «Мы рады видеть Вас…». Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з навінкамі дзіцячай літаратуры і пажадала кожнаму, каб сябравалі з кнігай і былі частымі гасцямі бібліятэкі.

Урок.jpg



Возврат к списку