23 Февраля 2018
У першакласнікаў - свята!




21-23 лютага ў раённай дзіцячай бібліятэцы адбыліся мерапрыемствы пасвячэння вучняў Гімназіі і СШ № 3 у чытачы «Весь мир большой от А до Я откроет книжная страна!». На свята першакласнікаў завіталі казачныя героі: Кніжная Фея, Баба-Яга, Фрэкен Бок, Карлсан, Чырвоны Капялюш, Бармалей. З казачнымі героямі рабяты дружна спявалі і танчылі, удзельнічалі ў конкурснай праграме і з задавальненнем выконвалі вясёлыя заданні. А з якой ахвотай хлопчыкі і дзяўчынкі разам з Бабай-Ягой і кніжнай Феяй “лячылі хворыя кнігі”! Завяршылася мерапрыемства экскурсіяй па дзіцячай установе, дзе кожны атрымаў маленькі падарунак ад бібліятэкі.


SAM_2678.JPG

SAM_2701.JPG

SAM_2707.JPG