11 сентября 2023
Ускладанне кветак да помніка Якубу Коласу
Пад час свята, абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2023”, літаратары Ганцаўшчыны сабраліся ў раённай бібліятэцы, каб ускласці кветкі да помніка Якубу Коласу, які быў першым, хто ў нацыянальнай літаратуры апісаў наш край, палешукоў і іх побыт. Затым у бібліятэцы, за кубкам гарбаты, літаратары чыталі свае вершы, узгадвалі гісторыі творчага жыцця, выказвалі радасць з нагоды правядзення ў Ганцавічах свята, настрой якога панаваў на гарадскіх вуліцах.