9 Ноября 2018
Успамін аб зямлячцы
8 лістапада ў Хатыніцкай сельскай бібліятэцы адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага выдання “Вартыя памяці людской…”, дзе адзін з артыкулаў прысвечаны зямлячцы Марыі Зельвіч. На вечарыну сабраліся ўсе, хто добра ведаў жанчыну, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла працы ў галіне культуры. Узгадвалі Марыю Рыгораўну родныя і былыя калегі, удзельнікі гурта “Хатовічы”, стваральнікам і нязменным кіраўніком якога яна была доўгія гады. У зале гучалі цёплыя ўспаміны, песні, якія любіла спяваць жанчына. Мерапрыемства закончылася, а людзі не хацелі расходзіцца, зноў і зноў вярталіся ў той час, калі былі маладымі …