9 Июля 2018
Вартыя памяці людской


7 ліпеня ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Праскурава адбылася прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка “Вартыя памяці людской...”. Выданне расказвае пра людзей, якіх ужо няма побач з намі, але сваёй працай і жыццёвым прыкладам яны пакінулі добры след на зямлі. Пад вокладкай зборніка сабраны замалёўкі, напісаныя бібліятэкарамі раёна. На працягу мінулага года яны друкаваліся на старонках раённай газеты “Савецкае Палессе”.
На мерапрыемстве размова вялася пра таленавітага трэнера Івана Міхайлавіча Турко, доктара-акушэра Марыю Вікенцьеўну Крывянок, настаўніка і ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Піліпаўну Шыпалаву. У гэты дзень невялічкая зала бібліятэкі была напоўнена хвалюючымі ўспамінамі аб добра вядомых і паважаных у горадзе людзях. Шмат шчырых слоў у адрас галоўных герояў вычарыны выказалі іх родныя, калегі па працы, вучні і проста знаёмыя людзі.
Падчас мерапрыемства гучалі песні ў выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры, а на заканчэнне сустрэчы - госці ўсе разам праспявалі песню з кінафільма “Весна на Заречной улице”.

 Прэзентацыя зборніка "Вартыя памяці людской".JPG
 Выступае Галіна Мікалаеўна Пупач.JPG
 Успамінамі дзеліцца Надзея Браніславаўна Турко.JPG
Успамінамі дзеліцца Алег Эдуардавіч Іокіш.jpg
Успамінамі дзеліцца Мікалай Сяргеевіч Крывянок.JPG
Успамінамі дзеліцца  Ларыса Паўлаўна Юрчанка.JPG
Успамінамі дзеліцца Ларыса Іванаўна Кучынская.JPG
 Удзельнікі мерапрыемства мерапрыемства.JPG
 Выступае Яўгення Сяргееўна Стацько.jpg
 Каля выставы.jpg

Возврат к списку