Версия для слабовидящих 

14 августа 2026
Віктару Гардзею - 80!


19 жніўня спаўняецца 80 гадоў з дня нараджэння пісьменніка-земляка Віктара Гардзея.

В.Гарздей.jpg

Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым — у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».
Завочна скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1984). З 1983 г. Віктар Гардзей працаваў у часопісах «Беларусь», «Родная прырода», «Маладосць», «Полымя», «Вожык», выдавецтве «Мастацкая літаратура», у 2010–2015 гг. — у газеце «Літаратура і мастацтва».
Пяру Віктара Гардзея належаць паэтычныя зборнікі «Касавіца» (1975), «Верасное палясоўе» (1978), «Засевак Радзімы» (1983), «Незабудкі азёр» (1985), «Узрушэнне» (1988), «Дзікая пчала» (1994), «Зялёныя дажджы» (1997), «Межань» (1999), «Трыадзінства» (2010), a таксама кнігі прозы «Дом з блакітнымі аканіцамі» (1984), «Карані вечнага дрэва» (1988), «Уратуй ад нячыстага» (1992), «Ці то грэбля, ці то гаць», «З мінулага не вяртаюцца…» (2013), трылогія «Аселіца ў басейне Чорнага мора» (2000), раман «Бедна басота» (2003).
З’яўляецца аўтарам шматлікіх кніжак для дзяцей. Займаўся перакладчыцкай дзейнасцю. Пісаў літаратурныя артыкулы пра беларускіх паэтаў.


Возврат к списку