19 Мая 2022
Вось закон на сто гадоў: піянер заўжды гатоў!


У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава пачала дзейнічаць выстава, прымеркаваная да 100-годдзя Усесаюзнай піянерскай арганізацыі У.І. Леніна “Вось закон на сто гадоў: піянер заўжды гатоў". На экспазіцыі прадстаўлена многае з таго, што складала побыт савецкіх школьнікаў: школьная форма і піянерскі гальштук, калекцыя значкоў і фотаздымкі, якія адлюстроўваюць падзеі мінулых часоў. Мы запрашаем усіх жадаючых наведаць выставачную экспазіцыю: людзей старэйшага пакалення, каб узгадаць дзяцінства, маладое пакаленне, каб пазнаёміцца з гісторыяй піянерскага руху.


DSC_1778.JPG

DSC_1779.JPG

DSC_1780.JPG



Возврат к списку