17 мая 2024
Я - чытач!
16 мая ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы адбылося пасвячэнне ў чытачы вучняў 1 класа мясцовай школы, пад назвай “Я - чытач!”. Дзеці даведаліся пра бібліятэку, кніжны фонд, пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэчнай кнігай, наведалі пакой рэдкай кнігі “Кніга і час”, адказвалі на пытанні віктарыны.