17 мая 2024
Выхавальнік, сябар і мама
16 мая ў Агарэвіцкай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча з Наталляй Шаматульскай, выхавальнікам дзіцячага дома сямейнага тыпу пад назвай “Я - выхавальнік, сябар і мама”. Наталля Уладзіміраўна расказала, што паўплывала на выбар яе прафесіі, пра кнігу А.С. Макаранка “Педагагічная паэма”, якая да гэтага часу з’яўляецца для яе настольнай у выхаванні дзяцей, пра захапленні ў вольны час і пра сваіх выхаванцаў. Мерапрыемства адбылося ў рамках бібліятэчнага грамадзянска-патрыятычнага праекта “Як я стаў сабой”.