Версия для слабовидящих 

22 апреля 2026
Я ўзнімуся над зямлёй, як птах


22 красавіка цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава арганізавала літаратурна-музычную вечарыну “Я ўзнімуся над зямлёй, як птах”, якая адбылася ў кінатэатры “Маладосць”. Прагучала шмат шчырых слоў з успамінаў родных паэта, знаёмых, калег па журналісцкай і літаратурнай дзейнасці, прыхільнікаў літаратурнага слова. Мерапрыемства адкрыла намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Надзея Уладзіміраўна Здрок, якая гаварыла аб важнасці захавання літаратурнай спадчыны землякоў. З цеплынёй Міхася Рудкоўскага ўспамінала сястра Лідзія Міхлюк, пляменніца Ала Хваль, былая вучаніца Валянціна Віннік. Пра свае адносіны да творчасці знакамітага земляка распавядала Галіна Пупач, кіраўнік інтэлектуальнага клуба “Шанц” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці, Ніна Кавальчук, паэтка з вёскі Хатынічы і Аляксандр Свірыд, адданы прыхільнік творчасці літаратараў Ганцаўшчыны. Гучалі песні ў выкананні артыстаў гарадскога Дома культуры і Івана Бондара.

Госці мерапрыемства наведалі магілу Міхася Рудкоўскага ў вёсцы Востраў, каля якой узгадалі творцу і ўсклалі кветкі.

photo_2026-04-22_14-00-49.jpg

 photo_2026-04-22_14-00-50 (2).jpg

photo_2026-04-22_13-12-45.jpg photo_2026-04-22_15-31-56.jpg

photo_2026-04-22_15-31-51 (2).jpg photo_2026-04-22_15-31-52.jpg 

photo_2026-04-23_08-32-29.jpg photo_2026-04-23_08-32-52.jpg

ЦРБ.jpg   

photo_2026-04-22_15-14-41.jpg

photo_2026-04-22_15-15-09.jpg

photo_2026-04-23_08-32-57.jpg

photo_2026-04-22_15-14-31.jpg



Возврат к списку