22 апреля 2026
Як запавет
Да 90-годдзя з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага ў Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы адбыўся літаратурна-паэтычны букет “Як запавет”. Пад час мерапрыемства гучалі вершы творцы, зачытваліся ўспаміны родных, узгадваліся цікавыя звесткі з жыцця паэта.


