14 Августа 2018
Юбілейны год Ніны Таўтын


12 жніўня ў Хатыніцкай сельскай бібліятэцы  сабраліся вяскоўцы, каб  павіншаваць сваю зямлячку, паэтку Ніну Таўтын з 70-гадовым юбілеем і выхадам у свет паэтычнага зборніка “Ты падарыла мне жыццё”. На сустрэчу з   жанчынай у гэты значны для яе дзень  прыйшлі родныя і блізкія людзі, прыхільнікі яе творчасці, сябры і былыя калегі па працы. Шмат добрых слоў у адрас Ніны Уладзіміраўны выказалі: старшыня сельвыканкама Генадзь Перашчук, дырэктар мясцовай школы Святлана Перашчук, стараста вёскі Андрэй Ярашэвіч, былы начальнік паштовай сувязі Вера Рублеўская. Сама ж юбілярка чытала свае вершы, прысвечаныя роднаму краю і землякам.

DSC00963.JPG
DSC00934.JPG
DSC00961.JPG

Возврат к списку