3 Декабря 2018
З любоўю да лесу
8 лістапада ў Раздзялавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла прэзентацыя літаратурна-дакументальнага зборніка "Вартыя памяці людской", дзе вялася гаворка пра былога працаўніка лясной гаспадаркі Аляксандра Аляксандравіча Танкевіча. Расказаць пра земляка прыйшлі аднавяскоўцы. Гасцямі мерапрыемства былі вучні мясцовай школы.

