8 Января 2019
Зімовы разгуляй!


4 студзеня ў раённай дзіцячай бібліятэцы прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “Зімовы разгуляй!”, з дапамогай якой юныя чытачы апынуліся ў дзіўнай атмасферы Новага года і Чарадзейкі-Зімы. Пад час мерапрыемства хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна прымалі ўдзел у вясёлай навагодняй віктарыне, адгадвалі загадкі, успаміналі зімовыя казкі, удзельнічалі ў розных конкурсах, а таксама прымалі ўдзел у гульнях “Што расце на ёлцы?” і “Ялінкі-пянёчкі”. Падтрымаць навагодні настрой дзецям дапамаглі святочныя песні. Напрыканцы свята ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.

Зімовы разгуляй!.jpg
Зімовы разгуляй!.jpg
Зімовы разгуляй!.jpg

Возврат к списку