15 Апреля 2019
Майстар-клас па вырабу лялек


14 красавіка ў Хатыніцкай сельскай бібліятэцы прайшоў майстар-клас з Ліліяй Казак "Загадкавы свет лялек". 
Лілія Браніславаўна прадставіла прысутным выставу сваіх работ, якая дзейнічае ў бібліятэцы. Расказала, якія матэрыялы выкарыстоўваюцца для вырабу лялек і, што кожная з іх сімвалізуе. Затым майстрыха паказала на практыцы, як можна зрабіць ляльку з дапамогай звычайнай сталовай лыжкі, а таксама ляльку-зернявушку.

 Майстар-клас па вырабу лялькі.JPG
Майстар-клас па вырабу лялькі.JPG

Возврат к списку