20 Ноября 2018
Жытнёвае святло паэзіі


20 лістапада ў цэнтральнай раённай біліятэцы імя В.Ф. Праскурава прайшла літаратурная гадзіна “Жытнёвае святло паэзіі”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння паэткі Яўгеніі Янішчыц. Гасцямі мерапрыемства сталі навучэнцы Ганцавіцкага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. У ходзе сустрэчы рабяты пазнаёміліся з выставай, на якой былі прадстаўлены літаратурныя зборнікі творцы, кнігі аб яе жыцці. Пра творчы шлях паэткі, літаратурныя здабыткі навучэнцам распавядалі вядучыя. Гучалі лірычныя вершы Яўгеніі Янішчыц, якія былі  дапоўненыя фотакадрамі відэапрэзентацыі.  Радуе тое, што маладое пакаленне добра ведае  творчасць вядомай паэтэсы, гэта падцвердзілі іх адказы на пытанні віктарыны.

літаратурная гадзіна.JPG

літаратурная гадзіна.JPG

літаратурная гадзіна.JPG

літаратурная гадзіна.JPG


Возврат к списку