29 апреля 2026
Жыве між нас твой светлы лік...
29 красавіка ў ЦРБ імя В.Ф.Праскурава прайшоў літаратурны ўрок "Жыве між нас твой светлы лік...", прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння Міхася Рудкоўскага. Вучні гімназіі г.Ганцавічы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю знакамітага земляка, праглядзелі архіўны відэафільм, дзе паэт чытае свой верш, праслухалі ўспаміны родных - сястры Лідзіі Міхлюк і пляменніцы Алы Хваль, роздум паэткі Яўгеніі Пракапчук пра творчасць Міхася Рудкоўскага.





