12 Августа 2019
Звіваюцца сцежкі-дарогі…


11 жніўня 2019 года - юбілей паэткі Ніны Кавальчук. З гэтай нагоды цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава і Хатыніцкая сельская бібліятэка арганізавалі літаратурную вечарыну “Звіваюцца сцежкі-дарогі…”, якая прайшла ў Хатыніцкім Доме культуры. У гэты дзень Ніна Уладзіміраўна прымала віншаванні ад родных, сяброў, калег па-пяру, зямлякоў. Для юбіляркі спяваў мясцовы вакальны ансамбль “Надзея”, Георгій Чыжык і Святлана Локтыш, Аксана Карповіч, гучалі вершы паэткі. Шмат добрых і цёплых пажаданняў выказалі Ніне Кавальчук: Галіна Пупач, Марыя Шчаўкун, Аляксей Галаскок, Андрэй Ярашэвіч і інш. Вечарына, напоўненая добрай і пазітыўнай атмасферай, радасным настроем удзельнікаў, стала сапраўдным святам на хатыніцкай зямлі.

Звіваюцца сцежкі-дарогі….JPG

Звіваюцца сцежкі-дарогі….JPG

Звіваюцца сцежкі-дарогі….JPG

Звіваюцца сцежкі-дарогі….JPG

Возврат к списку