Версия для слабовидящих

Базы


База дадзеных  “Зара памяці  ззяе над краем”

Мінулае... Яно ніколі не праходзіць бясследна. Асабліва, калі гэтае мінулае - ВАЙНА.
Вялікая Айчынная вайна абярнулася трагедыяй і для тысяч  жыхароў Ганцавіцкага раёна, многія з якіх сталі ахвярамі фашысцкага тэрору. Дзясяткі  помнікаў  і абеліскаў узвышаюцца на ганцавіцкай зямлі. На жаль, прозвішчы ўсіх загінуўшых жыхароў не ўдалося высветліць і да сённяшняга часу.  Аднак, імёны многіх абаронцаў нашага краю вядомы. Яны выбіты на надмагільных плітах.  
Ганцаўшчына  і сёння смуткуе аб усіх загінуўшых  у гады Вялікай Айчыннай вайны, помніць і шануе сваіх герояў-вызваліцеляў. Дзякуючы людской памяці, іх ратнаму подзвігу жыць у вяках!

Б
аза дадзеных “Зара памяці  ззяе над краем” створана Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В.Ф.Праскурава.

Мэта стварэння – захаванне інфармацыі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна, удзельніках, загінуўшых земляках і іх подзвігах.

Аснову інфармацыйнага рэсурса складаюць звесткі аб  помніках і абелісках  Ганцаўшчыны, якія выдзелены ў 2 раздзелы:

“Рэквіем пелі ім жураўлі...”
(помнікі на месцах воінскіх пахаванняў, якія ўключаны ў спіс Дзяржаўнага ўліку)

“Стаяць яны, як абаронцы міру”
(помнікі ў памяць аб загінуўшых земляках і на  памятных мясцінах, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны)

 

*Работа па збору інфармацыі працягваецца, база  будзе папаўняцца новымі раздзеламі.