15 марта 2024
Аб Канстытуцыі – дзецям
15 сакавіка ў Кукаўскай сельскай бібліятэцы для выхаванцаў дзіцячага сада адбылася пазнавальная гадзіна “Аб Канстытуцыі – дзецям”. Бібліятэкар у гульнявой форме расказала дзецям аб галоўным дакуменце нашай краіны. А з дапамогай наглядных ілюстрацый з кніг патлумачыла асноўныя правы і абавязкі грамадзян, змешчаныя ў Канстытуцыі. Пасля мерапрыемства дзеці наведаліся ў музычны рэтра-салон “Мелодыя душы”, дзе пазнаёмілія з экспанатамі.