19 мая 2025
Прававыя асновы заключэння шлюбу
16 мая ў Люсінскай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча падлеткаў з начальнікам аддзела ЗАГС Ганцавіцкага райвыканкама Наталляй Гардзей пад назвай “Прававыя асновы заключэння шлюбу”. Наталля Іванаўна расказала пра сістэму органаў ЗАГСа, прававых асновах заключэння шлюбу, адказала на пытанні ўдзельнікаў сустрэчы. Мерапрыемства адбылося ў рамках праекта па прававой адукацыі насельніцтва “Прававед”.




