28 сентября 2026
Восень у Завоссі
26 верасня супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя В.Ф. Праскурава прынялі ўдзел у традыцыйным літаратурна-музычным фестывалі “Восень у Завоссі”. На інтарактыўнай пляцоўцы “Пад небам Адама Міцкевіча” госці мерапрыемства з азартам паўдзельнічалі ў гульнях і конкурсах. Таксама былі прадстаўлены выставы вязаных лялек Ніны Кавальчук і вырабаў з дрэва Аляксандра Свірыда.
На літаратурнай пляцоўцы фестывалю выступілі літаратары Ганцаўшчыны Ніна Кавальчук і Мікалай Меляхавец.











