2 октября 2026
Якія нашы гады
2 кастрычніка бібліятэкар Вялікакруговіцкай сельскай бібліятэкі і работнікі сельскага клуба арганізавалі віншаванні на даму пад назвай "Якія нашы гады". У гэты дзень яны наведалі на даму людзей сталага ўзросту, падзякавалі за сумленнасць і самаадданасць справе, якой у свой час займаліся, уручылі ім кветкі і салодкія падарункі.


