11 мая 2026
9 мая
9 мая цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф. Праскурава і гарадская дзіцячая бібліятэка прынялі ўдзел у раённым свяце да Дня Перамогі, якое адбылося ва ўрочышчы Горкі. Госці мерапрыемства мелі магчымасць наведаць імправізаваны бібліякінатэатр “Перамога”, дзе дэманстраваўся відэафільм “80-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца...”, cтвораны Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя В.Ф. Праскурава, пазнаёміцца з кніжнай выставай “Ваенная кніга на экране” і зрабіць фотаздымак каля тэматычнай фотазоны. Для маленькіх жыхароў была арганізавана пляцоўка, дзе яны з захапленнем малявалі і разгадвалі філворд.


Э

