23 марта 2026
Адукацыя як сэнс жыцця і багацця
Да Года беларускай жанчыны ў Ганцавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла сустрэча з Валянцінай Іосіфаўнай Лынша, былой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, ветэранам педагагічнай працы, пад назвай “Адукацыя як сэнс жыцця і багацця”. Валянціна Іосіфаўна расказала дзецям пра сваё дзяцінства, цікавыя выпадкі са школьнага жыцця, падзялілася жыццёвымі поспехамі і няўдачамі. Параіла дзецям заўсёды верыць у сябе і ісці па жыцці з лёгкасцю і ўсмешкай. Мерапрыемства прайшло ў рамках цыкла сустрэч са знакамітымі жанчынамі Ганцаўшчыны "Сэрца краіны ў жаночых руках".




