Версия для слабовидящих 

14 сентября 2026
Дажынкі – 2026


12 верасня цэнтральная раённая бібліятэка імя В.Ф.Праскурава і раённая дзіцячая бібліятэка прынялі ўдзел у раённым свяце працаўнікоў вёскі “Дажынкі – 2026”, якое адбылося ў аграгарадку Агарэвічы.
На бібліятэчнай пляцоўцы была наладжана выстава “Славім хлеб і святло нашых дзён”, на якой прадстаўлены тэматычныя дасье з гісторыяй калгасаў Ганцавіцкага раёна і людзях працы. Госці свята маглі паўдзельнічаць у гульнях “Ведай роднае, сваё”, “Ураджайная торба”, “Яблычныя шашкі”, скласці прыказкі са слоў і выцягнуць з кошыка прадказанне. Маленькія ўдзельнікі свята разгадвалі крыжаванку “Дажынкі”, складалі мазаіку “Карта Рэспублікі Беларусь”.

Дажынкі.jpgдажынкі.jpgдажынкі.jpgДажынкі.jpgдажынкі.jpgДажынкі.jpgдажынкі.jpgдажынкі.jpg



Возврат к списку