19 августа 2026
Я – тут! Я – ваш! Я – ёсць!
19 жніўня ў Ганцавіцкай цэнтральнай раённай біліятэцы імя В.Ф.Праскурава прайшоў вечар-успамін “Я – тут! Я – ваш! Я – ёсць!”, прымеркаваны да 80-годдзя з дня нараджэння літаратара-земляка Віктара Гардзея.
Спачатку госці мерапрыемства наведаліся ў вёску Малыя Круговічы, каб ускласці кветкі да памятнага знака, які стаіць на месцы бацькоўскай хаты пісьменніка. Затым, ужо ў чытальнай зале раённай бібліятэкі, гучалі ўспаміны пляменніцы Алены Новік, калег і знаёмых пра славутага творцу, зачытваліся яго вершы і празаічныя радкі. Мясцовыя ганцавіцкія літаратары парадавалі прысутных сваімі паэтычнымі творамі.






