26 мая 2026
Свята развітання з букваром
26 мая ў гарадской дзіцячай бібліятэцы адбылося свята развітання з букваром для вучняў 1 "А" класа СШ № 1. У госці да рабят завіталі каралева Азбука, маленькая разбойніца, Мэры Попінс і Баба Яга. Казачныя героі падрыхтавалі для юных чытачоў вясёлыя конкурсы і захапляльныя іспыты, каб упэўніцца, што рабяты засвоілі праграму першага класа паспяхова.



