Сетка бібліятэк Ганцавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы ўключае 16 устаноў: цэнтральная раённая бібліятэка імя В. Праскурава, гарадская бібліятэка-філіал, гарадская дзіцячая бібліятэка, бібліятэка-музей, 13 сельскіх бібліятэк-філіялаў, з іх 8 бібліятэк аграгарадкоў.
Агульны фонд бібліятэк сістэмы на 01.01.2023г. налічвае 247 732 экз. выданняў. Нашы ўстановы наведваюць 12 089 чытачоў. Акрамя традыцыйнага абслугоўвання карыстальнікаў, бібліятэкі прызваны на высокім, якасна-новым узроўні вырашаць інфармацыйныя запыты чытачоў.
Сёння бібліятэкі рэгіёну - гэта ўстановы, якія маюць свой адметны і непаўторны каларыт, якія адрозніваюцца сучасным інтэр'ерам, цікавым і змястоўным вопытам работы.
На карце Ганцаўшчыны бібліятэчнай з лёгкасцю можна адзначыць вялікую колькасць цікавых і ўнікальных устаноў. Для адных прыярытэтам у рабоце з'яўляецца краязнаўства, іншых захапляе паэзія, літаратурная спадчына краю, трэція знаходзяць сябе ў папулярызацыі экалагічных ведаў і працы з дзецьмі.