“Бяспрэчна, кожнаму чалавеку неабходна ведаць – хто ён і адкуль. Памяць аб сваіх каранях робіць чалавека мацнейшым і дужэйшым. Пазбавіць яго ведання мінулага – гэта значыць пазбавіць яго разумення сённяшняга і будучага”.
І.Глазуноў
Краязнаўства - адметная з’ява ў сучаснай культуры. Цікавасць да гістарычнага мінулага роднай зямлі, цікавасць да лёсаў людскіх з кожным годам павялічваецца. Шкада, што многае незваротна адышло, а тое, што зберагла чалавечая памяць і мудрасць, мы павінны занатаваць і перадаць нашчадкам. Хочацца, каб ведалі людзі мінулае, каб шанавалі дзень сённяшні, каб любілі і ганарыліся зямлёй, на якой нарадзіліся і жывуць.
Мэтай краязнаўчай дзейнасці з’яўляецца садзейнічанне:
- адраджэнню і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна;
- сацыяльнаму, эканамічнаму і культурнаму развіццю края;
- усебаковаму навуковаму даследаванню края;
- патрыятычнаму выхаванню жыхароў рэгіёна.
Асноўныя функцыі і задачы:
- фарміраванне фонда краязнаўчых і мясцовых дакументаў;
- арганізацыя даведачна-бібліяграфічнага апарата, стварэнне крыніц бібліяграфічнай інфармацыі;
- распаўсюджванне інфармацыі аб краязнаўчых і мясцовых дакументах, краязнаўчых ведаў сярод насельніцтва;
- сацыякультурная дзейнасць;
- гісторыка-даследчая дзейнасць;
- рэкламаванне краязнаўчага збору і інфармацыйных магчымасцей бібліятэкі;
- супрацоўніцтва і партнёрскія сувязі з навучальнымі ўстановамі, краязнаўчымі арганізацыямі, пісьменнікамі, гісторыкамі.
Спадзяёмся, што гэты раздзел сайта будзе для вас цікавым і карысным!