10 апреля 2026
Жанчыны пішуць...
10 красавіка ў ЦРБ імя В.Ф. Праскурава прайшоў актуальны дыялог “Жанчыны пішуць...”, у рамках якога адбылася сустрэча з Галінай Пупач, кіраўніком інтэлектуальнага клуба “Шанц” раённага цэнтра дзіцячай і юнацкай творчасці і Яўгеніяй Пракапчук, аглядальнікам раённай газеты "Ганцавіцкі тыдзень", літаратаркай, членам Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Мерапрыемства адбылося пад час пасяджэння раённага метадычнага аб'яднання кіраўнікоў дашкольных устаноў раёна "Кіраўнік як лідэр ў грамадзянска-патрыятычным выхаванні".

