Родная зямля… Бацькаўшчына… Колькі велічу і сэнсу ў гэтых словах. У іх моц нябёсаў і зорак, у іх цеплыня сонца і чалавечых сэрцаў, у іх краса, духоўная сіла і веліч! Нямала прыгожых і слаўных мясцін на зямлі, але ж калі прыгадаеш пяшчотную родную зямельку, неяк асабліва закалоціцца сэрца, зашчыміць душа… Прапануем пазнаёміцца з выданнямі, у якіх знаходзіцца шмат звестак аб самабытным кутку Палесся – Ганцаўшчыне.
"Памяць"
Кніга шматтомнага выдання гістарычна-дакументальных хронік “Памяць”, прысвечаная Ганцавіцкаму раёну.
Кожны жыхар раёна, які разгорне кнігу “Памяць”, знойдзе на старонках імёны дарагіх і блізкіх людзей – жывых ці памерлых, закатаваных і загінуўшых у вогненнай віхуры вайны. Людзей, якія сваім лёсам стварылі гісторыю Ганцаўшчыны.
Выданне змяшчае даты, падзеі і факты з гісторыі Ганцавіцкага краю ад старажытнасці да нашых дзён, адкрывае чытачам духоўны скарб простага беларускага народа, паляшуцкай зямлі.
Памяць. Ганцавіцкі раён: гіст.-дакум. хроніка Ганцавіцкага р-на / уклад. К.К. Мохар; маст. Э.Э. Жакевіч. – Мінск: БЕЛТА, 1999. – 477с.: іл.
"Паміж Бобрыкам і Ланню"
Мастацка-літаратурнае выданне сабрала творчую спадчыну ганцавіцкай зямлі. Пад адной вокладкай – цэлае суквецце літаратурных талентаў, пачынаючы ад старэйшых, масцітых творцаў, стаўшых ужо класікамі нацыянальнай літаратуры і заканчваючы маладымі паэтычнымі галасамі роднай зямлі. Галоўнымі ўкладальнікамі кнігі “Паміж Бобрыкам і Ланню” з’яўляюцца нашы землякі Віктар Гардзей і Канстанцін Мохар.
Паміж Бобрыкам і Ланню: Ганцаўшчына літаратурная: паэзія, проза, публіцыстыка / уклад., В. Гардзея, К.Мохара. - Мінск: Маст. літ., 2007. - 414 с., 8 [л.] іл. - (Беларусь літаратурная).
"Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных"
Гэтая цудоўная кніга выдадзена да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога ў 2011 годзе стаў гасцінны горад Ганцавічы.
Шыкоўна аформленнае выданне знаёміць чытачоў з гістарычнай хронікай Ганцавіцкага раёна, праваслаўнымі святынямі Ганцаўшчыны, распавядае пра людзей, якія сваёй працай услаўляюць палескую зямлю, дае магчымасць зазірнуць ў мінулае праз легенды і паданні краю.
Ганцаўшчына – край легенд і талентаў народных / аўт. тэксту В.К. Гардзей; фота А.В. Клешчука; маст. В.Г. Паўлавец. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011. – 168 с.
"Ганцавічы. Традыцыі шчодрай зямлі"
Гістарычны нарыс падзелены на раздзелы, кожны з якіх адпавядае этапам развіцця раёна. Аповяд вядзецца пра падзеі, якія пакінулі след у лёсе раёна і яго жыхароў.
Перагортваючы старонкі выдання, знаёмішся з гісторыяй развіцця Ганцавіцкага раёна і яшчэ раз упэўніваешся, што край крочыць у ногу з часам і мае свой непаўторны воблік.
Ганцевичи. Традиции щедрой земли / авт. текста А.М. Суворов; фото А.М.Суворов [и др.]. – Брест: Полиграфика, 2011. – 132 с.: ил.
"Праваслаўныя храмы Ганцаўшчыны"
Выданне, у якім адлюстравана гістарычна-геаграфічная панарама царкоўнага жыцця раёна, аб’екты духоўнай спадчыны – праваслаўныя храмы, іконы, месцы, звязаныя з падзеямі хрысціянскай гісторыі, жыццём і дзейнасцю святых, дзеячаў на ніве духоўнай асветы.
Па старонках кнігі адбудзецца завочнае знаёмства чытачоў з 9 храмамі Ганцаўшчыны, іх гісторыяй абнаўлення і развіцця, з легендарным Ізбійскім борам, які захаваўся, дзякуючы памяці людской.
Праваслаўныя храмы Ганцаўшчыны / адк. за вып. М.Ф. Валынец, П.У. Піліпчук; камп. дызайн А.В. Клімук. – Пінск: КУП “Пинская региональная типография”, 2011. – 72 с.: іл.
"Ганцевичи"
Новое издание о Ганцевичском районе, в котором представлено культурное, историческое, духовное наследие Ганцевщины, социально-экономическое развитие района.
Ганцевичи / [Ганцевичский районный исполнительный комитет ; фото Плыткевича]. - Минск: Рифтур Принт, сор 2023. - 64, [1], с., включая обложку: ил., цв. мл., портр.; 30 cм. - С QR-кодами и элементами дополненной реальности. - 12+.